Экс-салісту "Песняроў" Валерыю Скаражонку - 60

6 июня 2021
Юбілей аднаго з самых лірычных галасоў Беларусі. Сёння Валерыю Скаражонку - 60. Выпускнік вакальнага аддзялення Гродзенскага вучылішча мастацтваў дэбютаваў на сцэне ў 1978-м годзе ў складзе народнага ВІА "Раніца". За сваю творчую біяграфію ён паспеў пабываць салістам Гродзенскай абласной філармоніі, артыстам Рыжскага канцэртнага аб'яднання і Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга. Сапраўдную славу музыкант набыў, калі ўвайшоў у склад ВІА "Песняры": саліст - апошні, набраны асабіста Уладзімірам Мулявіным. Пасля сыходу з жыцця заснавальніка калектыву ўзначаліў Беларускі дзяржаўны ансамбль. Сёння Валерый Скаражонак працуе сольна, а таксама займаецца адраджэннем сваёй малой радзімы - роднай вёскі Замошша.