Адзіны ў сталіцы сярэдневяковы тэатр рыхтуецца да новага сезона

22 января 2015

Вогненны балет і танцы на хадулях. Да сезона вулічных выступленняў рыхтуецца адзіны ў Беларусі сярэдневяковы тэатр. У калектыве ўсяго восем чалавек, а касцюмаў паўсотні. За адзін паказ акцёры пераўвасабляюцца у сярэдневяковых персанажаў па некалькі разоў. Майстэрства яны спасцігаюць ужо дзясяты год. А яшчэ перадаюць свае веды пачаткоўцам. Жангліраваць агнём паспрабавала і Аляксандра Драгун.

Пакуль галоўная сцэна пад снежнай коўдрай, вулічныя артысты збіраюцца ў спартзале. Рыхтуюць праграму да новага сезона. Кіруе творчым працэсам Аляксей Бурнасенка. Ён заснаваў адзіны ў Беларусі сярэдневяковы тэатр.

Гэтымі відамі мастацтва валодаюць усе артысты ў калектыве. Таму, каб танцаваць на хадулях ці зрабіць харэаграфічны нумар, трэба мець добрую фізічную падрыхтоўку.

На працягу 10 гадоў акцёры ўдасканальваюць сваё майстэрства. Столькі існуе калектыў дашэкспіраўскай эпохі. Яны першыя ў Еўропе, хто сумясціў балет і агонь. Апошняя работа – “Алхімік” паводле твора Гётэ “Лясны цар”. Вогненны балет на 40 хвілін.

Пачаткоўцы, вядома, не могуць адразу працаваць з агнём, таму на трэніроўках выкарыстоўваюць спецыяльныя прылады – поі. А замест полымя муляжы з тканіны.

Жангліраваць агнём Раман вучыцца чатыры месяцы. Рызыкоўнае хобі быццам супрацьпастаўленне размеранай працы за камп’ютарам. Займаецца не толькі для сябе - гарачае выступленне як падарунак рыхтуе на дзень нараджэння.

На рэпетыцыі артысты прыходзяць у зручным адзенні, хоць і для кожнага нумара ёсць свой убор. Напрыклад, гэты – дакладная копія касцюма XVI стагоддзя. Апранаюцца каларытна, калі ладзяць майстар-класы па беларускіх танцах ці распавядаюць пра нацыянальныя абрады.

Гэты сшылі для вогненных трукаў, а ў такім выступаюць жанглёры. У калектыве толькі восем чалавек, а ў касцюмернай больш за паўсотні ўбораў для пераўвасабленняў!

Убачыць на свае вочы вулічных артыстаў і іх захапляльную творчасць мінчане змогуць у сакавіку традыцыйна ля ратушы.