Двайны юбілей святкуе пісьменнік Мікалай Чарняўскі

22 января 2013
Дэбютаваў ён у газеце Піянер Беларусі вершам Васілёк. А сёння яго радкі чытаюць, вучаць і дэкламуюць школьнікі. Мікалай Мікалаевіч атрымаў вядомасць менавіта як аўтар для малодшай аўдыторыі. Літаратурнымі хітамі сталі кнігі Сонечны кошык, Хто пакрыўдзіў кракадзіла, Каго баіцца зубр. Свой дзень нараджэння ён правёў у кампаніі калегаў па Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Увесь вечар са сцэны Дома літаратара гучалі віншаванні і вершы юбіляра.
У аўтарстве Мікалая Чарняўскага выйшла 40 кніг. Сярод іх ёсць творы і для дарослых. У юбілейны год майстар пяра падрыхтаваў да друку празаічны зборнік Босая кавалерыя.