Дзень тэатра адзначаюць 27 сакавіка

27 марта 2024

Сёння свет адзначае Дзень тэатра. Гэта свята ўсіх дзеячаў сферы: акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, асвятляльнікаў, прадзюсараў і ўсіх тэатраў: драматычнага, опернага, лялечнага, музычнага, юнага гледача.

Дзень тэатра быў усталяваны ў 1961 годзе па ініцыятыве дэлегатаў кангрэса Міжнароднага інстытута тэатра пры ЮНЕСКА. Традыцыйна гэты дзень па ўсёй Беларусі адзначаць прэм'ерамі, аншлагавымі пастаноўкамі або капуснікамі.

Сёння ў нашай краіне налічваецца 28 тэатраў, большасць з іх у сталіцы. Найстарэйшы - Купалаўскі, будынак у самым сэрцы Мінска адкрыўся ў 1890 годзе. У 1917-м на сцэне была паказана першая "Паўлінка".

Цікавасць да гэтага віду мастацтва немалая, за мінулы сезон спектаклі па ўсёй краіне наведалі больш за 1 млн 700 тыс. гледачоў.