Дзень нараджэння ў Уладзіміра Пракапцова

8 августа 2014
Дзень нараджэння сёння святкуе дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Выпускнік мастацка-графічнага факультэта ў Віцебску не проста чыноўнік на пасадзе, у вольны час стаіць ля мальберта. Сёлета па яго ініцыятыве ў Мінску прыступілі да будаўніцтва музейнага квартала. Ён не проста пашырыць тэрыторыю для ўнікальных фондавых экспанатаў, але і падтрымае імідж сталіцы.

Рэканструкцыя закране не толькі новыя карпусы музейнага квартала. Змены закрануць і старыя галерэі галоўнага экспазіцыйнага будынка на Леніна, 20.