Cтаў вядомы пераможца "Лістападзіка"

6 ноября 2018

Галоўны кінафорум краіны працягвае выбіраць лепшыя стужкі. Некалькі гадзін таму ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны" стаў вядомы пераможца "Лістападзіка". Поўнаметражная гісторыя рэжысёра з Кеніі Лікарыёна Вайнайны ўзяла золата конкурсу фільмаў для дзяцей. "Супа Мода" - карціна пра смяротна хворую дзевяцігадовую дзяўчынку - ужо прызнаная міжнароднымі фестывалямі ў Чэхіі і Шатландыі. А таксама намінаваная ад Кеніі на прэмію "Оскар".

Журы з ЗША, Ірана і Беларусі прысудзілі і спецузнагароды за аператарскае майстэрства, сцэнарый і лепшую дзіцячую ролю. Усяго за галоўны прыз змагаліся шэсць карцін.