Вялікі тэатр знаёміць з культурай Беларусі на міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі

10 ноября 2023

Сёння - апошні дзень працы Кітайскай міжнароднай выставы імпарту ў Шанхаі. За час  працы экспазіцыі прайшлі  тэматычныя дні абласцей Беларусі.

Так, цікавасць да рэалізацыі сумесных праектаў з Кітаем выказаў Магілёўскі рэгіён. Ён штогод нарошчвае аб'ём знешнегандлёвага абароту з КНР. Стаўка - на экспарт ялавічыны і прадукцыі дрэваапрацоўкі. Таксама вобласць гатовая  развіваць  пабрацімскія адносіны з кітайскімі правінцыямі.

Дарэчы, гэтымі днямі наш нацыянальны павільён знаёміць не толькі з эканамічным патэнцыялам. Штодня праходзяць выступленні артыстаў Вялікага тэатра Беларусі.

Нагадаем, Беларусь удзельнічае ў міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі не першы раз. Імпартнае экспа - адно з найбуйнейшых профільных мерапрыемстваў у свеце.