Вялікім танцавальным флэшмобам адзначылася свята армянскай культуры ў Верхнім горадзе Мінска

27 августа 2018

Можна было пакаштаваць армянскую кухню ў каларытным дворыку, прайшлі кулінарныя майстар-класы, урокі армянскай мовы, працавалі гандлёвыя зоны з нацыянальным адзеннем і традыцыйнымі пачастункамі. А павандраваць па гасціннай краіне можна на фотазонах са славутасцямі Арменіі.

Дзень армянскай культуры прайшоў у Беларусі ўжо трэці раз. На сцэне Верхняга горада выступіла вядомая этна-джаз-група з Ерэвана.