Больш за паўтысячы гасцей сабраў дзявяты Мінскі баль праваслаўнай моладзі

16 января 2017

Людзі свецкія і духоўныя, прафесійныя танцоры і навічкі - больш за паўтысячы гасцей сабраў дзявяты Мінскі баль праваслаўнай моладзі. Дамы і кавалеры кружыліся ў рытмах разнастайных танцаў - ад танга і румынскага  да полькі і хастла. Але ж перавагу сёлета аддалі венскай праграме і адпаведна эпосе Іагана Штрауса. У венскім вальсе закружылася і Юлія Токар.

Трапіць на чароўны баль XVIII стагоддзя, дзе пануе свецкая атмасфера, сёння жадае літаральна кожная маладая дзяўчына. Закружыцца ў вальсе і станцаваць мазурку яшчэ ў студэнцтве марыла і Маргарыта Чырыкава. Сёлета інжынер-эколаг адважылася стаць дэбютанткай Мінскага балю праваслаўнай моладзі. Для навічкоў галоўная ўмова  - святочнае ўбранне ў светлых тонах. Сваю першую бальную сукенку адцення шампань Маргарыта старанна шыла сама.   

На першы і, бадай, самы ўрачысты танец, якім адкрываліся традыцыйныя балі, яны мерна выходзяць - на паланэз. Больш за 250 танцораў на паркеце і столькі ж гасцей аб'яднаў дзявяты Мінскі баль праваслаўнай моладзі. На танцавальным вечары саліравалі 50 пар дэбютантаў.

Гэты бальны вечар ладзіўся ў трох аддзяленнях. Да выхаду ў свет танцоры-прафесіяналы і аматары рыхтаваліся чатыры месяцы. Сёлета кружыліся ў рытмах разнастайных танцаў - ад танга і румынскага да полькі і хастла. Але ж перавагу аддалі венскай праграме і адпаведна эпосе Штрауса. 

Невыпадкова і шосты нумар аддадзены вальсу  венскаму. Менавіта з яго ў XVIII стагоддзі ў сталіцы Аўстрыі і пачаліся бальныя танцы. Самая распаўсюджаная фігура - паварот на тры крокі. І нават сёння ў венскім вальсе кружацца пад рапсодыю Іагана Штрауса.

 Свецкі антураж дапоўнілі духавы аркестр, літаратурна-музычныя салоны, гульні - усё да дэталяў стылізавана адпаведна часу. 

За дзевяць гадоў праваслаўнага балю ўдзел у ім прынялі больш за 2 тысячы танцавальных пар. 60 з іх  сталі парамі сямейнымі.