Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак на ўдзел у адборачным туры дзіцячага "Еўрабачання-2015"

15 мая 2015

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры Дзіцячага міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015". У адборы могуць удзельнічаць юныя выканаўцы ад 10 і да 15 гадоў. На конкурс падаецца раней не апублікаваная песня на беларускай або рускай мовах. Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі на ўдзел у адборачным туры - 15 чэрвеня. 

Нагадаем, што сам Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе ў Сафіі ў лістападзе.