Беларусы з усяго свету прыехалі павіншаваць землякоў з Днём горада

12 сентября 2014
У Мінску сёння сустрэліся майстры самых розных сфер творчасці на другім фестывалі мастацтваў беларусаў замежжа. Оперныя спевакі, музыканты, танцоры, мастакі, навукоўцы - усяго каля 250 удзельнікаў выступяць з канцэртамі і перададуць роднай зямлі гістарычную спадчыну, рарытэты, якія доўга захоўваліся за мяжой. Якія менавіта?

Раскажа Юлія Чаргінец.

Ненастальгічны гастрольны тур. Раней - оперная спявачка беларускай філармоніі, зараз мексіканская зорка. З-за кахання адправілася на іншы кантынент. Для дачкі Мілы-Тамары гэта першы прыезд на радзіму маці. Яна самая малодшая ўдзельніца фестывалю, ёй усяго сем гадоў.


Пакуль рыхтуюцца да вялікай філарманічнай сцэны прама ў нумары гатэля. Праспяваюць мексіканскія песні з беларускім акцэнтам. Сярод класічных арый ёсць і фальклорныя матывы.


Западная Сібір, Томск. І тут фольк ад Беларусі складае рэпертуар цэлага ансамбля Медуніцы. Яны ж - адна з самых вялікіх дэлегацый фестывалю.


Калектыў Медуніцы імпрэзы ладзіць пра Беларусь і ўсё, што з ёй звязана, хаця многія ўсё жыццё правялі ў Томску і ні разу не былі на гістарычнай радзіме. Аматарскі гурт разнапланавы - даюць спектаклі, канцэрты і танцавальныя майстар-класы.


Першы фестываль мастацтва праводзілі тры гады таму. Сёлета ж сустрэча беларусаў свету зусім іншая: больш творцаў-прафесіяналаў. Пераважае класічны жанр.


У першы дзень адкрыцця - гастролі па малых гарадах Беларусі і кансультацыйная нарада, на якой змаглі абмеркаваць пытанні, агульныя для беларусаў замежжа.


Акрамя сваёй творчасці, беларусы замежжа прывезлі гістарычную спадчыну. Архіў авангардыста, архітэктара, скульптара Антона Краснапольскага перададуць культуролагі з Польшчы.


Фестываль мастацтваў беларусаў свету зойме гістарычны цэнтр Мінска - мерапрыемства акурат і прымеркаванае да Дня горада. Творцы розных жанраў - спевакі і народныя майстры, музыканты з Іспаніі, Аргенціны, Нідэрландаў, Германіі - пакажуць ля Палаца спорту тое, чым жывуць за мяжой: мастацтва, якое пераважна прысвечана гістарычнай радзіме - Беларусі.

Сустрэчы пісьменнікаў, выхадцаў з Беларусі, выставы, экскурсіі - у праграме фестывалю. Фіналам жа стане канцэрт у Белдзяржфілармоніі, падчас якога выступяць зорныя беларусы замежжа.