Беларускую кухню прэзентавалі ў Казахстане

11 июля 2013

Дэгустацыю больш як дваццаці нацыянальных страў арганізавалі для мясцовых журналістаў, якія рыхтуюць кнігу пра кухні народаў свету. Дарэчы, самі казахі да ежы ставяцца з асаблівым трапятаннем. Кожны рэгіён краіны мае свае кулінарныя асаблівасці. А накрываць багаты дастархан, што ў перакладзе азначае стол, лічыцца неад'емнай часткай нацыянальнай казахскай культуры. Але, нягледзячы на спецыфіку гэтай культуры, паводле слоў журналістаў, беларуская кухня ім спадабалася.



Прэзентацыя беларускай кухні супала з святкаваннем 15-годдзя Астаны. У гонар дня нараджэння сталіцы Казахстана ў горадзе арганізавалі больш за сотню масавых мерапрыемстваў, сярод якіх - узняцце дзяржаўнага флага, урачыстая цырымонія разразання святочнага торта ад імя прэзідэнта Казахстана, фестываль старажытных цывілізацый, мультымедыйнае шоу і святочны салют.