Беларускае мастацтва ў еўрапейскім парламенце

9 сентября 2017

У Бруселі прайшла мастацкая выстава, арганізаваная пасольствам Беларусі ў Бельгіі. Яе куратарам выступіў лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі, мастак Віктар Альшэўскі. Еўрапейскай аўдыторыі былі прапанаваны 36 работ сучасных беларускіх жывапісцаў.

Акрамя таго, адбыўся ўрачысты канцэрт выхаванцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Уладзіміра Перліна. У выкананні маладых музыкантаў прагучалі творы Чайкоўскага, Рахманінава і іншых вядомых кампазітараў.