Беларускі Робін Гуд заспяваў са сцэны

30 мая 2014
Гісторыя пра памешчыка з Віцебскай губерні лягла ў аснову спектакля. Прэм'ера мюзікла паводле аповесці Пушкіна Дуброўскі адбудзецца сёння на сцэне Музычнага тэатра. Напярэдадні прайшоў генеральны прагон спектакля пры поўнай зале. Пушкіна расклаў па нотах вядомы расійскі кампазітар Кім Брэйтбург. Аўтар больш чым пяці сотняў песень звязаў класіку з рокам, rnb і папулярнай музыкай. Выконваюць вядомых літаратурных персанажаў Дуброўскага, Траекурава, князя Верэйскага студэнты Універсітэта культуры і мастацтваў.

Акцёрскаму майстэрству навучыліся нават інструменталісты. У мюзікле Дуброўскі музыкантаў з аркестравай ямы паставілі на сцэну і нават адвялі ім невялікія ролі. Пасля прэм'еры ў Мінску мюзікл Дуброўскі адправіцца на гастролі па гарадах Беларусі.