Беларускі дзяржаўны тэатр лялек адзначае 80-гадовы юбілей

25 октября 2018

Са святам калектыў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пачынаўся творчы шлях тэатра ў Гомелі, пазней за гады плённай працы ён стаў вядомы далёка за межамі радзімы. Пацверджанне - шматлікія ўзнагароды міжнародных конкурсаў. Насуперак стэрэатыпам, у рэпертуары спектаклі не толькі для дзяцей, але і для дарослых. У штаце тэатра 78 супрацоўнікаў - ад акцёраў да бутафораў. Сёння ўвечар тэатр збірае сяброў. Юбілей адзначаць у фармаце квартэрніка - душэўнае чаяванне на сцэне.