Беларускі дзяржаўны ансамбль Песняры зноў выйдзе на мінскую сцэну

20 июня 2013

Ужо сёння ўвечар легендарны калектыў упершыню пасля амаль гадавога перапынку дасць сольны канцэрт у ПК чыгуначнікаў. Прагучаць не толькі новыя кампазіцыі, але і ўпадабаныя публікай старыя хіты ў сучаснай апрацоўцы. Новую праграму музыканты прывязуць з Полацка, дзе завяршыўся іх тур па гарадах Беларусі.


Гэтае выступленне перад мінскай публікай адказнае і таму, што на першую лінейку Песняроў выйдуць некалькі новых салістаў і музыкантаў. Гэтым жа складам дзяржаўны ВІА правёў не толькі вялікую студыйную працу, але і вялікае турнэ па Украіне і Расіі, дзе брэнд дзяржаўнага ансамбля Песняры афіцыйна зарэгістраваны. Гэты крок калектыву амаль цалкам спыніў канцэртную дзейнасць шматлікіх клонаў.