Беларускія дызайнеры ўразілі "Рускі сілуэт"

28 сентября 2015

Беларускія дызайнеры ўразілі журы Міжнароднага конкурсу "Рускі сілуэт". Некалькі гадзін назад ён завяршыўся ў Маскве. Каб правесці фінал, арганізатарам "Рускага сілуэту" прыйшлося правесці 32 адборачныя конкурсы ў Расіі, СНД і Еўрасаюзе. Для выніковага паказу адабралі 70 калекцый, з іх пяць - беларускія.

Беларусы сярод канкурэнтаў не згубіліся. Калекцыя "Дэкаданс" Гражыны Бабілевіч была сярод дзясятка, якія адкрывалі конкурс. Добра прынялі мужчынскую калекцыю "М-13" ад Крысціны Шыпінай і "Абуджэнне" Ганны Жук. Сярод фаварытаў конкурсу апынулася Ганна Забеліна з Color room. Дызайнер атрымала кантракт на супрацоўніцтва з маскоўскім ЦУМам, часопісамі Elle Russia і Fashion Collection. А беларуская подыум-школа Нацыянальнага цэнтра творчасці зараз афіцыйна супрацоўнічае з расійскім фондам. І "Рускі сілуэт" зараз будзе насіць абрыс беларускіх фігур.