Беларуская публіка пазнаёмілася з японскай культурай

15 ноября 2016

Ансамбль "Мандзюсяка", што ў перакладзе з японскай значыць "восеньская кветка", на працягу 8 дзён даваў тэатральна-музычныя паказы ў розных гарадах Беларусі. Завяршыўся тур у Мінску выступленнем у Белдзяржфілармоніі. Здзіўлялі артысты своеасаблівай манерай выканання. Сінтэзам спеваў, музыкі, танца і драмы...

Усе касцюмы калектыва "Мандзюсяка" зроблены ўручную. Кіраўнік ансамбля ў мінулым мадэльер.