Завод "БелДжы" сёння афіцыйна адкрыўся ў Барысаўскім раёне

17 ноября 2017

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі. Прадпрыемства пабудавалі за два з паловай гады сіламі беларускіх і кітайскіх спецыялістаў. Для Geely - гэта першы вопыт узвядзення завода поўнага цыкла за мяжой. Пакуль тут вырабляюць адну мадэль красовера.

У наступным годзе лінейка беларускіх Geely папоўніцца яшчэ адным пазадарожнікам і седанам. Прадавацца аўто будуць не толькі ў Беларусі, але і на рынку СНД. На новым заводзе ўжо працаўладкавана амаль 800 чалавек.