Беларуская карціна адкрыла праграму Лістападзіка

2 ноября 2013

Наша стужка Кіндарвілейскі прывід адкрыла праграму конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі Лістападзік. Для беларускага гледача паказ прэм'ерны. Карціна рэжысёра Алены Туравай спалучае ў сабе і гатычную камедыю, і фэнтэзі і нават меладраму. Усяго ў конкурснай праграме ўдзельнічаюць 9 карцін. Падчас Лістападзіка пройдуць і пазаконкурсныя паказы. Асобная праграма прысвечаная беларускім мультфільмам. Закрыццё і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў кінатэатры Піянер 5 лістапада.