Беларуская дэлегацыя пачынае працу на "Еўрабачанні"

29 апреля 2018

Напярэдадні ў Лісабон прыбылі здымачныя групы Белтэлерадыёкампаніі, а сёння ноччу ў сталіцы Партугаліі сустракалі ALEKSEEV. Прадстаўнік Беларусі на прэстыжным конкурсе прыехаў з Малдовы, дзе праходзіла апошняя промавечарынка конкурсу гэтага сезона.

Сёння на галоўнай сцэне "Еўрабачання" стартуюць першыя індывідуальныя рэпетыцыі. ALEKSEEV выйдзе на пляцоўку ў другой палове дня. Пачнецца ўсё з настройкі гукавога абсталявання. Беларускі ўдзельнік упершыню пакажа нумар, стане вядомая яго фінальная версія. Пасля серыя інтэрв'ю. Першыя эмоцыі ад старту еўравізійнай гонкі глядзіце сёння ў "Галоўным эфіры".