Акадэмія музыкі пачынае святочныя мерапрыемствы ў гонар 95-годдзя Віктара Роўды

6 мая 2016

Беларуская акадэмія музыкі пачынае святочныя мерапрыемствы ў гонар 95-годдзя з дня нараджэння легендарнага харавога музыканта, народнага артыста СССР Віктара Роўды. Хор кансерваторыі адпраўляецца ў маштабнае міжнароднае турнэ-прысвячэнне па ВНУ-партнёрах краін Еўропы. Першай пляцоўкай стане радзіма Роўды - Вільнюс. Затым будуць Польшча і Венгрыя. У праграме - творы беларускіх аўтараў, лепшыя ўзоры харавой культуры краін візіту і сусветныя шэдэўры.

У праграме мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею з дня нараджэння Роўды, - конкурс маладых дырыжораў і навуковыя чытанні, прысвечаныя развіццю акадэмічнага харавога мастацтва і фігуры артыста.