Беларусь выбрала свайго прадстаўніка на "Еўрабачанні-2016"

23 января 2016

У сценах Белтэлерадыёкампаніі адбыўся фінал нацыянальнага адборачнага тура на конкурс. 10 прэтэндэнтаў прапанавалі тэлеаўдыторыі свае кампазіцыі. Прамую трансляцыю шоу вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24". Сачыць за дзействам можна было анлайн на сайце медыяхолдынга і Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Імя трыумфатара і яго першае інтэрв'ю - у рэпартажы Іны Пілевіч.

У надзеі трапіць на "Еўрабачанне" хлопцы падводзілі вочы і рабілі ўкладкі. А дзяўчаты не саромеліся глыбокіх дэкальтэ і зацягвалі сябе ў гарсэты.

Напярэдадні ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі было горача не столькі ад святла сафітаў, колькі ад эмоцый. У прамым эфіры сольныя выканаўцы і калектывы даказвалі сваё права стаць голасам Беларусі на "Еўрабачанні-2016".

Акрэдытацыю на фінальны гала-канцэрт атрымалі прадстаўнікі больш як 20 сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і замежная прэса. Асабліва жорсткія ўмовы працы на пляцоўцы былі да тэлевізійных груп. Тут забаронена выкарыстоўваць радыёперадатчык. Каб не ствараць гукавыя перашкоды, даводзіцца задзейнічаць доўгі шнур.

Упершыню пераможцу тэлепраекта выбірала выключна тэлепубліка. Свае перавагі пасродкам СМС і тэлефонных званкоў выказалі каля 75 тысяч гледачоў. У кульмінацыйны момант канкурсанты адмаўляліся ад інтэрв'ю і не саромеліся галасаваць за сябе.

Еўравізійнае сэрца атрымаў IVAN. Пад гучным псеўданімам хаваецца 22-гадовы гамяльчанін Аляксандр Іваноў. Беларускі вакаліст ужо паспеў заявіць пра сябе ў папулярных расійскіх песенных шоу. Стаў суперфіналістам праекта "Галоўная сцэна".

Трыумфальную кампазіцыю напісаў вядомы расійскі прадзюсар Віктар Дробыш. Песня "How to Fly" або "Як лятаць" прагучыць на папулярным конкурсе кантынента ўжо ў маі. "Еўрабачанне-2016" прымае Стакгольм. Дарэчы, конкурс у Швецыі збярэ рэкордную колькасць краін - 43.