Беларусь упершыню стала гаспадыняй тэлевізійнага конкурсу "ТЭФІ-Садружнасць"

17 сентября 2017

Ён напярэдадні прайшоў у Мінску. Ужо 7 раз найлепшыя аўтары і рэжысёры з СНД і найбліжэйшага замежжа змагаліся за запаветныя статуэткі. Сёлета былі прапанаваныя паўсотні дакументальных фільмаў, з якіх 22 выйшлі ў фінал. Адным з лаўрэатаў конкурсу стала і беларуская праца фільм "Адна" гродзенскай тэлекампаніі.