Беларусь адзначае 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

3 ноября 2017

Літаратар, навуковец, грамадскі дзеяч. Ён прысвяціў усё жыццё роднай зямлі і беларусам: абараняў права народа на самасвядомасць, самабытнасць культуры, сваёй мовы і імкнуўся дапамагчы кожнаму чалавеку.

Святкаванне 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ахапіла ўсю Беларусь. Памятныя мерапрыемствы праходзяць на радзіме Песняра ў Стаўбцоўскім раёне, у гарадах, звязаных з біяграфіяй і творчасцю Коласа. У Мінску цэнтрам урачыстасцяў стаў Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Сёння ў Белдзяржфілармоніі пройдзе канцэрт, прысвечаны народнаму паэту, а днём да помніка Якубу Коласу будуць ускладзеныя кветкі.

Праект "Мой Колас"