У Беларусі падводзяць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год

17 марта 2020
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны падводзяць у Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка, Савет Міністраў, Адміністрацыя Прэзідэнта, губернатары абмяркоўваюць фінансавыя паказчыкі за 2019 год. Бягучыя 12 месяцаў - апошнія ў пяцігодцы. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, з аднаго боку забяспечаны рост зарплаты і пенсій на 6 працэнтаў, на трэць удалося нарасціць золатавалютныя рэзервы і звесці да мінімальных паказчыкаў інфляцыю - яна ніжэй як 5 працэнтаў. З іншага - далёка не ўсё атрымалася зрабіць.

Трэба развіваць гнуткую эканоміку, а не рэагаваць на любы шоргат

Ключавыя праблемы, якія стрымліваюць магчымасці беларускай эканомікі, ліквідуюцца занадта павольна. Прэзідэнт крытычна адклікаўся аб працы ўрада на знешніх рынках збыту. У 2019  годзе экспарт не паказаў добрых лічбаў. А ВУП вырас толькі за кошт унутранага попыту. Трэба выпраўляць сітуацыю! Размова ішла аб эфектыўнасці працы дзяржсектара, а таксама аб раўнамерным развіцці рэгіёнаў. Тут пазіцыя Кіраўніка дзяржавы ранейшая - не павінна быць раздзяляльных ліній па ўзроўні прыбыткаў і якасці жыцця людзей. Пытанні ёсць і да прапаноў урада па Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2025 года.