Беларусь і Эстонія зліліся ў адзіным гучанні

10 декабря 2013
Музыку кампазітараў дзвюх краін выканаў Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. У вялікай студыі Дома радыё прагучалі творы Галіны Гарэлавай, Уладзіміра Каральчука, Монікі Мацісен, Эркі-Свен Туур. За пультам - Эркі Пехк, дырыжор Нацыянальнага опернага тэатра Эстонія, які ўжо некалькі гадоў паспяхова рэалізуе вялікія вакальна-сімфанічныя праекты з удзелам Сімфанічнага аркестра і Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі.

Унікальная музычная праграма неўзабаве прагучыць у запісы ў эфіры радыёканала Культура.