Баль у Вялікім тэатры Беларусі

13 января 2016

Тут на cтары Новы год ужо па традыцыі пройдзе Вялікі арыстакратычны баль.

Пышныя сукенкі, крыналіны, смокінгі і фракі. Бадай, гэта адзіная ноч у годзе, калі дамы ператвараюцца ў сапраўдных прынцэс, а галантныя кавалеры - у прынцаў. Музыка, розыгрышы і галоўнае - танцы ад вальса да паланэза. Дарэчы, рыхтавацца да гэтага мерапрыемства ўдзельнікі пачалі яшчэ ў лістападзе. Балетмайстры Вялікага тэатра праводзілі заняткі з тымі, хто жадаў прымерыць на сябе ролю Наташы Растовай і Андрэя Балконскага.

Сёлета Вялікі навагодні баль праходзіць пад знакам Старажытнай Грэцыі. Гасцей віталі Апалон і яго музы. У Вялікім тэатры і зараз адкрытыя некалькі салонаў - астралагічны і гістарычны. Праходзяць паэтычныя спаборніцтвы - культурна-інтэлектуальным рынгам стала камерная зала тэатра.