Баль скаўтаў прайшоў у Мінску

17 декабря 2018

Пад гукі паланэза і вальса ў сталіцы прайшоў баль скаўтаў. Маладыя людзі з усёй Беларусі сабраліся ў Мінску напярэдадні навагодніх свят. Скаўты прадэманстравалі танцавальныя нумары, а вопытныя харэографы правялі майстар-класы. Акрамя вядомай кадрылі і танга ўдзельнікі падрыхтавалі і рэдкія віды бальных танцаў.

Скаўцкі баль Мінск прымаў пяты раз. Па традыцыі святочны вечар завяршыўся навагодняй дыскатэкай.