Следчым камітэтам устанаўліваюцца акалічнасці забойства супрацоўніка ДАІ ў Магілёўскай вобласці

17 мая 2019

Напярэдадні ўвечары яго цела знайшлі ў лясным масіве недалёка ад абласнога цэнтра. Вядома, што злачынства адбылося падчас выканання інспектарам службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. Па факце забойства ўзбуджана крымінальная справа.

На месцы здарэння ўвесь дзень працавалі экспертныя групы. Заяву наконт здарэння зрабіла сёння УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Ва ўзмоцненым рэжыме працуе ўся міліцыя краіны. У адпрацоўцы ўсе магчымыя версіі. Развітанне з загінуўшым супрацоўнікам ДАІ адбудзецца заўтра.