Аўтарскія лялькі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

26 декабря 2017

Лепшыя майстры Беларусі і краін СНД прапануюць навагоднія работы ў розных мастацкіх тэхніках. Сёлета міжнародная выстава прадстаўлена ў новым фармаце. Акрамя аўтарскай лялькі з Францыі, Расіі, Украіны, краін Балтыі і СНД на выставе прысутнічае і жывапіс. Гэта працы мастака Пятра Фралова з Піцера. Усяго ў экспазіцыі дэманструецца больш за 150 работ. Усе яны выкананыя у адзіным экзэмпляры. Таксама можна ўбачыць персанальныя праекты беларускіх мастакоў - Ганны Селівончык і Васіля Пешкуна.

Убачыць выставу можна ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на праспекце Незалежнасці да 27 студзеня.