Незвычайны паказ прайшоў на Тыдні моды ў Беверлі-Хілз

11 октября 2017

Галоўнымі мадэлямі там сталі сабакі. Калекцыю для чацвераногіх стварыў Энтані Рубіа. Куцюр’е перакананы, што сабака - лепшы сябар чалавека і паўнавартасны член сям'і, таму няма нічога дзіўнага ў тым, каб апранаць іх прыгожа. Прычым, вобразы мадэляў і хатніх гадаванцаў бездакорна гарманіравалі на подыуме.