Артысты Пекінскай оперы прывезлі ў Беларусь спектакль "Военачальніцы сям'і Ян"

2 сентября 2019

У гэтыя хвіліны ўпершыню на сцэне Вялікага артысты Пекінскай оперы, якія прывезлі нацыянальны спектакль "Военачальніцы сям'і Ян".

У рамках Дзён культуры Кітая на галоўнай акадэмічнай сцэне краіны гістарычная рэканструкцыя падзей ХІІ стагоддзя на мове сцэнаграфіі, вакалу, акрабатыкі і баявых мастацтваў. Гэта пастаноўка Кітайскага дзяржаўнага тэатра пекінскай оперы, заснавальнікам якога з'яўляецца вядомы акцёр жанру Мэй Ланьфан. У беларускую сталіцу прыбылі 79 артыстаў. З сабой у гастралёраў  фура з касцюмамі, бутафорыяй і тэхнічным абсталяваннем. Пекінская трупа выступае толькі са сваім аркестрам.

У рамках Дзён культуры Кітая ў Мінску запланаваны яшчэ адзін паказ опернага спектакля "Военачальніцы сям'і Ян". Ён пройдзе ўжо заўтра на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.