Аркадзь Берын прыехаў у Мінск з юбілейным гала-канцэртам

19 февраля 2015

За права сыграць пад кіраваннем гэтага дырыжора змагаюцца вядучыя аркестры Расіі, Еўропы, Амерыкі і Азіі. Ён спецыяльна прыехаў у Мінск, каб вялікім гала-канцэртам адсвяткаваць сваё 70-годдзе. Аркадзь Берын. З падрабязнасцямі аб канцэрце і юбіляры - Наталля Бардзілоўская.

Старажытны рускі раманс у фірменна-праніклівым стылі Аляксандра Малініна як адна з галоўных іскрынак, што да вечара рыхтуе юбіляр Аркадзь Берын. Амаль у трохгадзінную праграму свайго канцэрта маэстра ўключыў самую папулярную і лёгкую музыку – ад Штрауса да Марыконэ, ад Вердзі да Пьяцолы. Прагучаць і ”Вочы чорныя” і беларускі “Мой родны кут” Лучанка.

Усе тры дні рэпетыцый напярэдадні свайго грандыёзнага гала-канцэрта маэстра Берын разам з аркестрам і “зорнымі” салістамі – Валчковым, Масковічам, Малініным – на сцэне Белдзяржфілармоніі. Менавіта гэтыя падмосткі для Аркадзя Іосіфавіча амаль родныя, тут десяцігоддзі таму і пачынаў як прафесійны дырыжор.

І некалі ён гэтак жа падпарадкоўваў свайму жэсту музыкантаў Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі. Амаль 30 гадоў выкладаў у беларускай кансерваторыі. Пад сотню айчынных дырыжораў – яго выпускнікі. Берын – стваральнік духавога аркестра “Няміга”, які калісьці ў Люксембургу быў названы лепшым маладзёжным аркестрам свету. А сёння для мастацкага кіраўніка International Symphony Orchestra of Germany - акустыка філарманічай залы і аб’ём яе сцэны – прыемная настальгія.

Яшчэ ўчора запісаў праграму сусветна вядомага тэнара Раберта Аланьі з аркестрам Плятнёва і суправаджаў канцэрт оперных дзіў у зале маскоўскай кансерваторыі. Днямі – будзе ў нямецкім Тонхале, у Дзюсельдорфе разам з юбілярам Максімам Дунаеўскім. Цяжка назваць тую "зорку”, з якой бы не супрацоўнічаў Аркадзь Берын. Аўтарытэт прафесійнага дырыжора міжнародны.

Зрэшты, адзін з найбліжэйшых канцэртаў – у сакавіку – маэстра Берын зноў плануе правесці ў Мінску.