"Бяседа" завяршае канцэртны тур па краіне

9 октября 2015

Каля 20 гарадоў у мінулым. Парад нацыянальнай музыкі і слова - з аншлагам па ўсёй краіне. Ансамбль "Бяседа" Белтэлерадыёкампаніі пры падтрымцы грамадскага аб'яднання "Белая Русь" і тэлеканала "Беларусь 3" завяршае вялікі канцэртны тур. Фінал яркага марафона адбудзецца заўтра ў Палацы Рэспублікі.

Вынікі акцыі і яе кульмінацыя - у рэпартажы Наталлі Бардзілоўскай.

Заключны акорд акцыі “Любіць Беларусь” прагучыць на галоўнай канцэртнай пляцоўцы краіны. Яшчэ за пару тыдняў да выніковага гала-выступлення “Бяседы” ўсе білеты ў Мінску былі раскупленыя, а гэта значыць, больш чым дзве з паловай тысячы месцаў залы Палаца Рэспублікі будуць запоўненымі. Зрэшты, аншлаг - гэта класічны вынік сустрэч “Бяседы” з гледачамі. Амаль двухмесячны тур ансамбля па краіне яшчэ раз пацвердзіў гэта.

Не абмінулі ніводны рэгіён. І ў кожным не проста давалі канцэрты - сустракаліся з землякамі і суседзямі па малой радзіме. Зрэшты, па музычнай дзясятцы артыстаў заслужанага калектыву можна вывучаць геаграфію Беларусі: Леанід Захлеўны з Гродна, Юрый Чаркас з Пінска, Таццяна Лазоўская з Магілёўшчыны.

Яны пачалІ напрыканцы жніўня. З мінскіх Строчыцаў і нон-стоп па краіне. Канцэрты на пляцоўках дамоў і цэнтраў культуры,

студэнцкіх сцэнах навучальных устаноў, імправізаваных падмостках вытворчых аб’яднанняў і прадпрыемстваў. Хто яшчэ адважыцца на такі ваяж, дзе самая патрабавальная публіка

У кожным з двухгадзінных канцэртаў - фальклорныя апрацоўкі і творы беларускіх аўтараў. Тэатр песні - гарэзлівыя і лірычныя матывы –універсалы самі гралі, танцавал, спявалі.

Ужо хіты накшталт “Чаркі на пасашок” і зусім прэм’еры. Праграму тура “Бяседа” прысвяціла 70-годдзю Вялікай Перамогі і, вядома ж, сучаснай незалежнай Беларусі. І яшчэ выступленні падкрэслена па-беларуску. Мэта акцыі – папулярызацыя роднай мовы і мелодый, карані якіх ад беларускай народнай культуры, калі нацыя які раз можа паказаць сваю еднасць.

“Любіць Беларусь” - акцыя “Бяседы” калектыва найбуйнейшага медыяхолдынга Белтэлерадыекампаніі прайшла ў тандэме з аб’яднаннем “Белая Русь”. На самай прэстыжнай сцэне – у Палацы Рэспублікі - фінал. Народная песня ад “Бяседы”, як заўсёды, прагучыць ужывую. Наступны год для калектыву таксама стане нагодай для турнэ – "Бяседа" ўступіць у 25 сезон!