Ануляваць перамогу Нідэрландаў на "Еўрабачанні" не стануць

20 мая 2019

Пра гэта паведамілі ў Еўрапейскім Вяшчальным Саюзе. Скандал з Дунканам Лоўрэнсам, які перамог  у песенным конкурсе, разгарэўся напярэдадні. 

Аказалася, што песня-пераможца Arcade ўжо была апублікаваная ў сацсетках у 2017 годзе. А гэта супярэчыць правілам конкурсу, паводле якіх песні-канкурсанты не павінны выконвацца публічна да вызначанай даты, у гэтым выпадку да верасня мінулага года. Арганізатары конкурсу растлумачылі: ролік, апублікаваны ў 2017, не набраў папулярнасці, яго паглядзелі ўсяго некалькі сотняў чалавек, а значыць, ніякай значнай перавагі артысту ён не даў.