Беларуска Ангеліна Ламака ў першым конкурсным выступленні выйдзе на сцэну пад нумарам 5, у другім -13

17 июля 2020
У фестывальным Віцебску завяршылася  жараб'ёўка ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Беларуска Ангеліна Ламака ў першым конкурсным выступленні выйдзе на сцэну пад пятым нумарам, а ў другім - пад 13-м. Нашай канкурсантцы канкурэнцыю складуць прадстаўнікі 16 краін. Вакальныя даныя яны прадэманструюць заўтра. Міжнароднае журы ўзначальвае заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха.

Ангеліна Ламака, удзельніца Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2020": "Для мяне самае галоўнае, што я гатовая годна прадставіць сваю краіну на конкурсе. Калі я прыязджаю ў Віцебск, для мяне гэта падтрымка, мне адразу так лёгка становіцца. Я вельмі люблю Віцебшчыну і віцебскую сцэну".

Аляксандр Саладуха, старшыня журы Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2020": "Вакал - на першым месцы, безумоўна, харызма, энергетыка, усмешка, чароўнасць, чыстыя ноткі і дзіцячая непасрэднасць".

З жэрабем вызначаюцца ўдзельнікі дарослага вакальнага спаборніцтва


А ў гэтыя хвіліны з жэрабем вызначаюцца ўдзельнікі дарослага вакальнага спаборніцтва. За Гран-пры "Славянскага базару" будуць змагацца 14 выканаўцаў. Конкурсныя выступленні адбудуцца ў нядзелю,19 ліпеня. Аб выніках жараб'ёўкі мы паведамім у "Панараме".