Алёна Ланская ў праекце Актуальнае інтэрв'ю

13 июля 2013

Ад Славянскага базару да Еўрабачання - і гэта толькі пачатак творчага шляху. Алёна Ланская за кулісамі Амфітэатра ў Віцебску расказала нам, як змянілася яе жыццё пасля конкурсу ў Мальмё, а таксама аб падрыхтоўцы новага альбома. У найбліжэйшы час спявачка плануе запісаць некалькі дуэтаў, у тым ліку з замежнымі выканаўцамі. Творчыя планы і не толькі - пра гэта сёння вечарам у праекце Актуальнае інтэрв'ю ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.