"Актуальнае інтэрв'ю" з Паладам Бюльбюль-аглы адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1"

27 июля 2016

Яго салаўіныя пошчакі ведаў увесь Савецкі Cоюз. Кампазітар, які спявае, вучань легендарнага Кара Караева, міністр культуры ў найноўшай гісторыі Азербайджана. Чаму народны артыст змяніў амплуа і зрабіў бліскучую кар'еру чыноўніка? Як мянушка "салавей" стала імем уласным? Якія класічныя эксперыменты можа дазволіць сабе пасол і дзе захоўвае статуэтку ад Прэзідэнта Беларусі? Актуальнае інтэрв'ю з Паладам Бюльбюль-аглы адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".