Акцыя "Майстры культуры - ветэранам" працягваецца на "Беларусь 3". Сёння ў 17:30 у эфіры новая праграма ад ансамбля "Песняры"

11 июля 2020
Акцыя "Майстры культуры - ветэранам" працягваецца на "Беларусь 3". Гэта серыя канцэртаў і спектакляў, якія каманда медыяхолдынга перанесла на экран у гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі. Сёння ў 17:30 у эфіры новая праграма ад ансамбля "Песняры". Сольны канцэрт  гледачы змогуць ацаніць праз аб'ектывы дзесяці камер.

На сцэне калектыў выканае свае вядомыя кампазіцыі. Пачуем і прэм'ерную песню - "Пераможцам слава". Пасля эфіру канцэрт "Песняроў" стане часткай фондавай калекцыі Белтэлерадыёкампаніі.