ІІ фестываль мастацтваў беларусаў свету сабраў больш як 250 удзельнікаў

12 сентября 2014

Оперныя спевакі, музыканты, кампазітары, для якіх гістарычная радзіма - Беларусь, прыехалі з 18 краін. Самай малодшай удзельніцы фестывалю ўсяго 7 гадоў, да нас - на радзіму сваёй маці - яна прыляцела з Мексікі. Адзначым, падзея прымеркавана да Дня горада. Сёння госці адправяцца ў сталічны рэгіён з канцэртамі, а ўжо заўтра - пачнецца асноўная праграма.


Гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю пройдзе ў нядзелю ў Белдзяржфілармоніі. Дарэчы, акрамя творчасці, нашы землякі прывезлі ў падарунак гістарычную спадчыну - архіў беларускага авангардыста, архітэктара і скульптара Антона Краснапольскага.