95-годдзе паэмы "Новая зямля "адзначылі ў сядзібе Альбуць

13 августа 2018

Напярэдадні на малой радзіме беларускага паэта адзначалі 95-годдзе паэмы Коласа "Новая зямля". Пачалося свята ў сядзібе Альбуць з конкурсаў і традыцыйных танцаў. Зрабіць сваімі рукамі хатні абярэг і даведацца тонкасці збору пчаліных дароў можна было на майстар-класах. Частавалі гасцей блінамі і натуральным мёдам беларускіх пчаляроў.

Зінаіда Камароўская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: "Я хачу адзначыць, что сёлетні год - год юбілейных дат дзвюх знакамітых паэм Коласа: "Новая зямля" і "Сымон-музыка". "Новая зямля" адзначае 95-годдзе. І мы вырашылі напярэдадні Мядовага Спасу правесці менавіта на сядзібе Альбуць гэта свята, прысвечанае "Новай зямлі", у прыватнасці, падгляду пчол, мёду. Каб людзі адчулі ўвесь гэты каларыт, увесь настрой і абстаноўку таго часу".

Таццяна Рынейская, госць свята: "Мне вельмі тут падабаецца. З улікам таго, што калі ты прыязджаеш з Мінска, акунаешся ў нешта старажытнае. Прырода, свежае паветра - гэта цікава і каларытна. Я наведала сам дом, дзе жыў Якуб Колас, экспазіцыю, прысвечаную пчолам".

Таксама для гасцей была арганізавана экскурсія па мемарыяльнай сядзібе Якуба Коласа. Госці змаглі ўбачыць месцы, дзе прайшло дзяцінства народнага паэта і атрымаць асалоду ад прыроды, якая натхняла яго на стварэнне геніяльных твораў.