Сёння развіталіся з легендай савецкага і беларускага спорту Міхаілам Цэйціным

16 апреля 2018

У рытуальнай зале Паўночных могілкаў сёння развіталіся з легендай савецкага і беларускага спорту Міхаілам Іллічом Цэйціным. Ён пайшоў з жыцця напярэдадні ва ўзросце 98 гадоў. Да апошніх дзён Міхаіл Цэйцін выкладаў на кафедры гімнастыкі Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры. Гэта кадры аднаго з фільмаў пра знакамітага трэнера. Ён працаваў і з футбалістамі мінскага "Дынама", у тым ліку ў той час, калі каманда выйграла золата чэмпіянату СССР. Аўтар методыкі ўмацавання вестыбюлярнага апарата для касманаўтаў Міхаіл Цэйцін быў рэжысёрам шматлікіх спартыўна-тэатралізаваных святаў у Маскве, Казані, Мінску і нават у Манголіі.