70-годдзе Вялікай Перамогі стала галоўнай тэмай сустрэчы ў Савеце Рэспублікі

20 марта 2015

Пра гэта сёння гаварылі ў Мінску на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з творчай інтэлігенцыяй Кітая.

Вясной Кітай убачыць творчасць беларускіх мастакоў. Выстава нашых майстроў пройдзе падчас Дзён беларускай культуры. Плануецца, што 7 і 8 мая ў Пекіне творчыя калектывы і мастакі прадэманструюць нацыянальны каларыт. Галоўны акцэнт на кожнай выставе - 70-годдзю Вялікай Перамогі.

70-годдзе Вялікай Перамогі стала галоўнай тэмай сустрэчы ў Савеце Рэспублікі. Як падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, менавіта духоўнае, культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва з'яўляюцца неад'емнай часткай будаўніцтва дыпламатычных адносін. Дэлегацыя гасцей з Кітая наведае некалькіх ваенных мемарыялаў.