23-і "Лістапад" адкрыецца 4 лістапада ў сталічным кінатэатры "Масква"

20 октября 2016

На Мінскім міжнародным кінафестывалі дэбютуе Ліван.

Па чырвонай дывановай дарожцы пройдуць знакамітыя рэжысёры, акцёры, аператары, сцэнарысты і прадзюсары. Кінамарафон разгорнецца на пяці пляцоўках - гэта кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Перамога", а таксама Музей гісторыі беларускага кіно. Сёння была аб’яўлена і праграма форуму. Сёлета "Лістапад" пакажа паўтары сотні карцін з 45 краін. Гэты фестываль упершыню пройдзе без удзелу ганаровага старшыні, народнага артыста Беларусі Расціслава Янкоўскага.

Ігар Сукманаў, праграмны дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад": "Гэтыя фільмы з'яўляюцца прадметамі высокага мастацтва. Па такой заведзенай традыцыі гэта фільмы, якія маюць добрую фестывальную рэпутацыю, г.з. і рэгаліі Канскага кінафестывалю, і фестываль "Кінатаўр", і Карлавы Вары. Ва ўсялякім разе, мы пастараліся, каб вось у гэту калекцыю з 11 карцін трапілі выключна лепшыя".

За фірменную статуэтку "Лістапада" ў гэтым сезоне змагаюцца 83 конкурсныя працы. Упершыню рэжысёрам-лаўрэатам у секцыі "Нацыянальнае кіно" ў якасці ўзнагароды дастанецца тэхнічная падтрымка і паслугі постпрадакшн пры працы над наступным праектам.