У РНПЦ дзіцячай хірургіі ў Мінску правялі чатыры аперацыі па карэкцыі цяжкіх парокаў сэрца ў дзяцей

1 декабря 2023

Прафесіяналізм беларускіх спецыялістаў і найскладанейшыя тэхнікі. У РНПЦ дзіцячай хірургіі правялі чатыры аперацыі па карэкцыі цяжкіх парокаў сэрца ў юных пацыентаў. Адзін выпадак урачы ахарактарызавалі як самы складаны і першы такі ў Беларусі. Як сябе адчуваюць дзеці і якія прагнозы даюць спецыялісты - даведася карэспандэнт АТН Святлана Чарнова. Падрабязнасці ў відэа.