1 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Каландзёнка

1 октября 2013

Сёння Міжнародны дзень музыкі. У Беларусі свята супала са значнай датай. 1 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Каландзёнка. Педагог, экс-дырэктар музычнага вучылішча імя Глінкі і Белдзяржфілармоніі выхаваў не адно пакаленне музыкантаў і даў дарогу на вялікую сцэну Пяснярам і Верасам, Сябрам і Харошкам.



Расказвае Наталля Бардзілоўская.


Будучыя Песняры - да канца 60-ых - не асобны гурт, а акампаніятары-інструменталісты пры іншых салістах. Іх першыя спробы самім заспяваць і падаць беларускую песню ў нефармаце падтрымаў Анатоль Каландзёнак. Менеджарскае чуцце падказала дырэктару філармоніі: спачатку Лявоны, потым Песняры стануць нацыянальным брэндам!


Супраць песняроўскай інтэрпрэтацыі народнай песні тады выступіў вядомы фалькларыст Рыгор Шырма. Каландзёнак сваё дзецішча абараніў. Ён, увогуле, меў смеласць станавіцца на бок неардынарнага. Нават,


калі займаў высокую пасаду ў Мінкульце.


Чыноўнік, якога любілі артысты. Ён не лічыў іх падначаленымі, са многімі сябраваў. Многім ён даў не проста мінскую прапіску і магчымасць працаваць на вялікай сцэне. Анатоль Каландзёнак паважаў права творчай асобы на свабоду самаўвасаблення і абараняў мастацкі эксперымент.


Яўген Глебаў. Наталля Гайда. Ігар Лучанок. Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч - амаль уся сённяшняя творчая эліта абавязана яму.


Барыс Луцэнка - калі ў Рускім крытыкавалі пастаноўкі маладога рэжысёра,


памятае: Каландзёнак заступаўся!


Першы, хто паказаў беларускую культуру на Захадзе, у Манрэалі, на Экспа-67 - тады Каландзёнак атрымаў новенькую Волгу, на якой ездзіў па краіне і збіраў таленты… З Гродна - Чараўніцы і Харошкі - з Магілёва.


Сам - прафесійны музыкант. Франтавік. Яго памяці сёння рыхтуецца мемарыяльная дошка і вялікі філарманічны канцэрт.