15 канкурсантаў прайшлі ў фінал XXVІI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018"

13 июля 2018

Удзельнікі XXVІI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні пазмагаліся за выхад у фінал. На сцэну канцэртнай залы "Віцебск" выйшлі прадстаўнікі 21-й краіны. Сёлета міжнароднае журы прэстыжнага конкурсу ўзначальвае народны артыст Расіі, Малдовы і Украіны Аляксандр Марозаў. У фінал прайшлі 15 канкурсантаў. Серад іх і беларус Яўген Курчыч. Першы дзень фіналу ўжо заўтра. У Летнім амфітэатры канкурсанты выканаюць славянскі хіт.

Яўген Курчыч, прадстаўнік Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018": "Родныя сцены заўсёды дапамагаюць, таму я спадзяюся, што гледачам спадабалася. Вядома, эмоцыі толькі станоўчыя. Хваляванне, вядома ж, ёсць, але гэта хваляванне прыемнае".

Аляксандр Марозаў, старшыня журы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018", народны артыст Расіі, Малдовы і Украіны: "Артыст або не артыст. Гэта ж адчуваецца часам. Калі песня зробленая, а калі песня ідзе з душы. Вось гэта і глядач адчувае".

У гэтыя хвіліны ў Летнім амфітэатры гледачы апладзіруюць адразу двум аркестрам. Мора эмоцый дораць Горан Брэгавіч і Эмір Кустурыца. У 10 вечара на галоўнай сцэне фэсту пройдзе канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае". Аншлаг чакаецца і на начным шоу "Залаты хіт".