Усе бытавыя адходы ў Гродне будуць перапрацоўвацца

18 марта 2017

Ніякіх смеццевых палігонаў і звалак - усе бытавыя адходы ў Гродне будуць перапрацоўвацца. У абласным цэнтры пасля тэставага рэжыму і наладкі абсталявання адкрылі смеццеперапрацоўчы завод. Прадпрыемства здольна перапрацоўваць больш за сотню тысяч тон адходаў у год. На заводзе разлічваюць запоўніць усе тры змены - колькасць персаналу складзе 220 чалавек.

Смеццеперапрацоўчы завод - частка комплекснага праекта. Паралельна ў абласным цэнтры вядзецца мадэрнізацыя інфраструктуры для зручнага паасобнага збору смецця.