У Магілёўскім кафедральным саборы загучаў 90-гадовы арган

18 августа 2018

У Магілёўскім кафедральным саборы Унебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі і Святога Станіслава загучаў 90-гадовы арган. Яго даставілі з храма горада Эйндхавен з Нідэрландаў. Выканаў музычны інструмент у гатычным стылі вядомы галандскі майстар Леон Верс Хуэрэн дэ Хэйт Хусен. Арган з’яўляецца яго 47-м творам. І ён замяніў электронны інструмент, які выкарыстоўваўся да нядаўняга часу ў касцёле. Абрад асвяшчэння ўзначаліў прадстаўнік Святога Прастола ў Беларусі, Апостальскі нунцый Архіепіскап Габар Пінтэр.

Падарункам вернікам падчас асвячэння музычнага інструмента стаў першы ў Магілёве канцэрт арганнай музыкі.